16:30 09.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На гэтым тыдні будзе агучаны дакумент аб супрацы апазіцыі

У адпаведнасці з рашэннем, якое было прынятае на сустрэчы беларускіх палітыкаў ў Вільні, сёння ў Мінску сабраліся прадстаўнікі шэрагу палітычных структур, каб абмеркаваць пытанні выпрацоўкі супольнай стратэгіі і агульнага плана дзеянняў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
У сустрэчы прынялі ўдзел усе тыя, хто быў у Вільні (акрамя Мілінкевіча і Міхалевіча ды іх прадстаўнікоў). Далучыліся прадстаўнікі аргкамітэтаў па стварэнні жаночай партыі “Надзея”, партыі “Праца”, БХД, а таксама прадстаўнікі партыі зялёных.
“Удзельнікі сустрэчы яшчэ раз зафіксавалі наступную пазіцыю, - распавёў у інтэрв’ю нашаму сайту старшыня АГП Анатоль Лябедзька. - Тыя, хто лічыць неабходным супольную працу, пачатую віленскай кампаніяй, па ўсіх накірунках: і нагляданне, і вылучэнне ў камісіі, і мабілізацыя, і, калі спатрэбіцца, абарона вынікаў галасавання, на працягу 3-4 дзён выпрацуюць і прымуць адпаведны дакумент, у якім будуць зафіксаваныя ўсе гэтыя пазіцыі”.
Обсудить новость на Форуме
11 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |