16:03 25.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Магілёў" адмовіў арганізатарам IV Сацыяльнага форуму

Гатэль "Магілёў" адмовіў арганізатарам IV Сацыяльнага форуму ў памяшканьні, хаця, як сьцвярджае дырэктар Дабрачыннага фонду "Шчырасьць" Ігар Каваленка, папярэдняя дамоўленасьць на арэнду была.
Раніцай арганізатарам Сацыяльнага форуму адмовілі ў арэндзе памяшканьня ў гатэльным комплексе "Крыніца", што пад Магілёвам. Цяпер форум зьбіраюцца правесьці ў грамадзкім цэнтры "Кола".
У сваім камэнтары дырэктар дабрачыннага фонду Ігар Каваленка паведаміў, што сытуацыя з адмовай ў памяшканьні сёньня будзе разглядацца ў парлямэнце Даніі. Справа ў тым, што гэтая краіна шчыльна супрацоўнічае з Магілёвам у сацыяльных пытаньнях. Як сказаў спадар Каваленка, дацкія парлямэнтары дапускаюць, што апазыцыі могуць адмаўляць у памяшканьнях дзеля правядзеньні палітычных мерапрыемстваў, але ў выпадку зь няўрадавымі грамадзкімі арганізацыямі такое недапушчальна.
Обсудить новость на Форуме
17 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |