17:46 18.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міністэрства інфармацыі папярэдзіла «Нашу Ніву», «Народную волю», «КП в Беларуси» і «Ва-Банк»

Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў шал?
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром незалежным газетам. Матывацыя — «у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Усім выданням указана на парушэнні розных артыкулаў Закона, але сутнасць іх адна: пра даставернасць інфармацыі.
У прыватнасці, 16 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Наша Ніва» — пра недапушчальнасць парушэння артыкулу 34 вышэйзгаданага Закона.
Заснавальнік газеты «Ва-банкъ» і юрыдычная асоба, на якое ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты, у той самы дзень атрымалі папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 14, 38 і 49.
17 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Народная воля». Ёй указваюць на недапушчальнасць парушэння артыкулу 38 Закона.
І юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии», папярэджаная Міністэрствам інфармацыі пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 4, 49 Закона Республікі Беларусь « Аб сродках масавай інфармацыі».
У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона.
nn.by
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |