13:15 21.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мілінкевіч: Далучэнне да КСАР супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам

Гэты крок супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам. Аб гэтым заявіў Старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч з нагоды падпісання прэзідэнтам Беларусі пакету дакументаў аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.
На думку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, нельга падпісваць дакументы, якія ствараюць падставы для таго, "каб беларускія хлопцы ваявалі за межамі нашай краіны за чужыя інтарэсы, а на тэрыторыю Беларусі маглі быць уведзеныя замежныя войскі".
"Беларусь не мае тэрытарыяльных спрэчак з суседзямі. Тэрытарыяльная цэласнасць і незалежнасць Беларусі гарантаваныя міжнароднымі дамовамі. Падпісанне дакументаў па КСАР – гэта чарговае ўцягванне нашай краіны ў хаўрус з аўтарытарнымі непрадказальнымі дзяржавамі. Гандаль суверэнітэтам нашай дзяржавы недапушчальны, ён відавочна адбываецца пад ціскам, з мэтамі і задачамі, супярэчнымі з інтарэсамі і патрэбамі беларускага народу", - заявіў Мілінкевіч.
Палітык адзначае, што ўдзел Беларусі ў ваенна-палітычным блоку АДКБ і розных ініцыятывах у ягоных рамках супярэчыць нейтральнаму статусу, замацаванаму ў Канстытуцыі. "Дэмакратычны ўрад будзе пераглядаць законнасць усіх падпісаных дакументаў і іхную адпаведнасць Асноўнаму закону краіны", - рэзюмаваў ён.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |