23:31 02.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Міліцыянтаў перакваліфікуюць у паляўнічых

Супрацоўнікі міліцыі могуць пачаць дапамагаць кантралёрам лавіць “зайцоў”. Прычым плануецца гэта ўвесці ва ўсёй краіне. У той жа час вырашаецца пытанне і пра павышэнне коштаў на праезд.

Як паведаміў "Еўрарадыё" намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “Мінсктранс” Валерый Новік, цяпер пытаннем займаецца Міністэрства транспарту, аднак рашэнне пакуль не прынята.

Валерый Новік:“Даручана Міністэрству транспарту вырашыць гэтае пытанне на ўзроўні рэспублікі, каб падключаць Міністэрства ўнутраных спраў для аказання дапамогі ў рэалізацыі кантролю за паўнатой аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце”.

Ці з’явяцца на прыпынках аўтобусы з кантралёрамі і міліцыяй у выпадку, калі падобнае рашэнне будзе прынята, пакуль невядома. Суразмоўца адзначыў, што гэта ўнутраная справа транспартных арганізацый.

Пакуль нічога невядома пра павышэнне коштаў на праезд у Мінску. Нагадаем, напрыканцы кастрычніка першы намеснік міністра транспарту і камунікацыі Мікалай Верхавец заяўляў аб тым, што Мінтранс ініцыюе павышэнне платы за праезд у грамадскім транспарце сталіцы. На яго думку, кошт мусіў бы вырасці на 15 - 20 адсоткаў. Гэта значыць праязны квіток павінен каштаваць каля 700 рублёў.

Паводле слоў Валерыя Новіка, пакуль гэтае пытанне не вырашана.

Валерый Новік:“Пакуль пытанне не вырашана, хаця тарыф у гарадскім транспарце не паднімаўся са жніўня 2007 года”.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме