20:01 21.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Лукашэнку суправаджалі дзесяткі людзей, Адамкуса — адзін ахоўнік

Колькі асобаў суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў ягоных паездках на адпачынак, дакладна невядома, бо незалежных журналістаў да яго не падпускаюць. Ад начальніка аэрапорту Ніш стала вядома, што ў тыднёвую паездку на сербскі курорт Капаонік кіраўнік Беларусі і ягоная світа прыляцелі двума самалётамі: прэзідэнцкім «Боінгам» плюс яшчэ «Эмбраерам». Сербскія газеты на вока ацэньвалі колькасць суправаджэння ў 40—150 чалавек. Прэс-служба Лукашэнкі і ён сам пасля назвалі гэтыя лічбы (ці то апошнюю з іх) завышанымі, але дакладнай лічбы не прывялі.

Адначасова з Лукашэнкам свой водпуск адгуляў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус. «НН» запыталася ў прэс-службы прэзідэнта Літвы, з колькіх асобаў складаецца яго світа ў часе адпачынку? Аказалася, Валдас Адамкус адпачывае раз на год у Мексіцы ў кампаніі ўсяго двух чалавек — сваёй жонкі і аднаго ахоўніка. Ён не праводзіць афіцыйных сустрэч і выдзяляе ўвесь час выключна на адпачынак.

Варта адзначыць, што паездка Лукашэнкі ў Сербію вызначалася як «працоўная», мэтамі яе намінальна былі сустрэчы з бізнэсоўцамі Сербіі. Таму, маўляў, і суправаджэнне было апраўданым. Праўда, эканамічныя сувязі Беларусі з Сербіяй былі і ёсць мізэрнымі, таму рэзон тыднёвага перабывання там вялізнае дэлегацыі цяжка зразумець.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме