14:02 19.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька вырашыў суддзіцца з КДБ за свае вершы
З дапамогай суда палітык хоча дамагчыся вяртання 4 сшыткаў са сваімі “турэмнымі” вершамі і апавяданнямі.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька збіраецца пракансультавацца з юрыстамі, каб падаць у суд на КДБ.
Анатоль Лябедзька: “Чатыры сшыткі мне так і не перадалі (пасля вызвалення з СІЗА КДБ — Еўрарадыё). І я буду рабіць нейкія рухі — там яшчэ і канфіскаваныя грошы засталіся. Хутчэй за ўсё, паспрабую праз суд узняць гэта пытанне публічна. Праз тыдзень, максімум — праз паўтары, я планую сустрэцца з адвакатам альбо з Гары Пятровічам (Паганяйлам, юрыстам БХК — Еўрарадыё) і папрасіць, каб яны ўзялі на сябе місію і гэтую заяву зыскавую ў суд усё ж такі зрабілі”.
Нагадаем, Анатоля Лябедзьку затрымалі 20 снежня 2010 года і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года. З гэтага дня і да вечара 6 красавіка, калі яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, палітык знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Дарэчы, пашпарт старшыні АГП вернулі толькі 3 лістапада.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |