17:00 12.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лабадзенка заклікае дапамагчы Валянціне Быкавай

Журналіст Глеб Лабадзенка выступіў з заклікам дапамагчы Валянціне Уладзіміраўне Быкавай — сястры народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.
Глеб Лабадзенка паведаміў Радыё Свабода, што падчас наведваньня Вушаччыны разам з сябрам і паплечнікам Васіля Быкава, паэтам Рыгорам Барадуліным, яны наведалі Валянціну Ўладзіміраўну. Жанчына распавяла, што страціла зрок на адным воку, але працягвае чытаць, у тым ліку незалежную прэсу. А таксама пашкадавала, што ня можа пачаставаць гасьцей пірагамі, бо сапсавалася духоўка.
Паводле спадара Лабадзенкі, газавая пліта гэтак зношаная, што, здаецца, можа выбухнуць у кожную хвіліну. Таму па прыезьдзе ў Менск, на сваім інтэрнэт-блогуён выставіў заклік сабраць грошы на набыцьцё і ўсталяваньне пліты ў доме Валянціны Ўладзіміраўны Быкавай. Як паведаміў спадар Лабадзенка, супрацоўнікі службы газу з Вушачаў абяцаюць у гэтай справе дапамагчы.
Глеб Лабадзенка таксама паведаміў, што першыя водгукі на ягоны заклік зьявіліся літаральна праз паўгадзіны пасьля выстаўленьня яго ў інтэрнэце. Аднак сродкаў пакуль не дастаткова і журналіст заклікае адгукнуцца іншых нераўнадушных людзей.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |