16:30 29.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лідэры беларускай апазіцыі сустрэліся з амбасадарамі краінаў Еўрасаюза

Палітыкі і дыпламаты абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў Беларусі і прагноза яе развіцця.
Гэтая сустрэча вельмі важная з пункту гледжання таго, што 16 лістапада Еўразвяз і ЗША будуць абмяркоўваць пытанне аб прадленні візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Таму дыпламатаў вельмі цікавілі пытанні пра тое, якім чынам змянілася сітуацыя ў краіне за паўгады. Са свайго боку прадстаўнікі апазіцыі выказалі свае думкі на гэты конт.
Гаворыць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
- Першы наш месэдж – за апошні год мы маем нулявы прагрэс па тых чатырох кошыках, якія мы вызначылі як лакмусавыя для вызначэння сітуацыі. І гэта азначае, што 16 лістапада ў Еўрапейскага Саюза не будзе ніякіх падстаў, каб здымаць візавыя санкцыі ў адносінах да чыноўнікаў. Гэта азначае, што хутчэй ўсяго трэба пралангіраваць папярэдняе рашэнне. Але пры гэтым больш ясна сфакусіраваць, што павінна быць зроблена ўладамі цягам гэтага тэрміна, і ў залежнасці ад прагрэсу па канкрэтным пунктах плану прымаць канчатковае рашэнне.
Паводле палітыка, адказы еўрадыпламатаў на пытанні апазіцыянераў вырашана пакінуць у таямніцы. Вядома толькі, што ўдзел у сустрэчы прынялі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Павал Севярынец, Яўген Афнагель і Зміцер Дашкевіч.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |