12:30 20.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Каваленка разгарнуў сьцяг у судзе

Віцебскі палітычны актывіст Сяргей Каваленка, над якім сёньня мусіў распачацца суд за вывешваньне бел-чырвонага-белага сьцяга на навагодняй ёлцы, перад пачаткам працэсу разгарнуў у судовай зале бел-чырвона-белае палотнішча.
Дзяжурныя міліцыянты выхапілі сьцяг і кінулі на падлогу.Прысутныя праваабаронцы, паплечнікі і палітыкі, у тым ліку Павал Севярынец, распачалі скандаваць "ганьба" і "Жыве Беларусь".
Супрацоўнікі міліцыі выклікалі дадатковыя міліцэйскія патрулі.
Віцебскі сябар КХП БНФ 7 студзеня 2010 вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве, а таксама ў тым, што ён аказваў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня.
Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |