14:00 14.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Канада гатова стаць лакаматывам інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку

Сёння падчас прэс-канферэнцыі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, яго намеснік Яраслаў Раманчук, міжнародны сакратар партыі Андрэй Дзмітрыеў і лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў распавялі пра вынікі сваёй паездкі ў Канаду і ЗША, якая праходзіла 7-9 чэрвеня.
"У нас былі тры сустрэчы з ключавымі фігурамі па Беларусі ў Кангрэсе ЗША, - распавеў Анатоль Лябедзька. - Сенатар Джон Маккейн прыняў нашае запрашэнне прыехаць у Беларусь з пасланнем і абяцаў паспрабаваць зрабіць гэта перад прэзідэнцкімі выбарамі. Другая сустрэча была з сустаршынёй Хельсінскага камітэта кангрэса ЗША Элсі Хасцінгсам. Яе вынікам стала заява кангрэсмена аб правядзенні адмысловых слуханняў па сітуацыі ў Беларусі перад пачаткам прэзідэнцкай кампаніі. Падчас трэцяй сустрэчы кангрэсмен Крыстафер Сміт, выказаў гатоўнасць далучыцца да падрыхтоўкі слуханняў па Беларусі".
Як адзначыў Яраслаў Раманчук, Канада ўжо вызначылася ў сваіх прыярытэтах у рэчышчы супрацоўніцтва з Беларуссю і мае намер працаваць па формуле: “Інвестыцыі з Канады магчымыя толькі пасля дэмакратычных рэформаў, усталявання рэальнай свабоды сродкаў масавай інфармацыі і плюралізму меркаванняў".
Уладзімір Някляеў у якасці важкага выніку паездкі вызначыў словы прэм’ер-міністра Канады Стывена Харпера: "У выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сіл, Канада гатовая стаць лакаматывам інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку".
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |