22:15 06.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Швайцарыі правялі перамовы ў Мюнхэне

Пра гэта паведамляе швайцарскае інфармацыйнае агенцтва SDA. Сустрэча паміж Мішлін Кальмі Рэ і Сяргеем Мартынавым адбылася ў рамках 46-й штогадовай Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях палітыкі бясьпекі. У перамовах таксама ўзяў удзел кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Ўкраіны Пётар Парашэнка.
Як паведаміў SDA прадстаўнік прэсавай службы швайцарскага МЗС, “мэта трохбаковай сустрэчы –паляпшэньне стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўропай”.
Спадарыня Мішлін Кальмі Рэ, якая цяпер зьяўляецца кіраўніцай Камітэту міністраў Рады Эўропы, выказала спадзяваньне, што Беларусь хуткім часам наблізіцца да стандартаў Рады Эўропы.
Удзел Украіны ў гэтай сустрэчы зьвязаны з тым, што Кіеў актыўна падтрымлівае ідэю пашырэньня рамак супрацоўніцтва Рады Эўропы зь Беларусьсю і да таго ж ў 2011 будзе старшыняваць ў Камітэце міністраў гэтай эўрапейскай структуры.
.
Раней Свабода паведамляла, што Мішлін Кальмі Рэ мае намер сустрэцца і зь беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які цяпер знаходзіцца з прыватным візытам у Швайцарыі.
Як паведаміў нашаму радыё вядомы швайцарскі палітык і сябра ПАРЭ Андрэас Грос, “калі гэта сустрэча адбудзецца, спадарыня кіраўніца Камітэту міністраў Рады Эўропы будзе пераконваць беларускага прэзыдэнта ў патрэбе адмены сьмяротнага пакараньня”.
Паводле парлямэнтара, “Лукашэнка мусіць засвоіць: эўрапейскія каштоўнасьці важныя і неабходныя для грамадзянаў яго краіны, а таму беларусам нельга ў іх адмаўляць. Для нас важна, каб ён рабіў захады ў гэтым кірунку, каб яго краіна нарэшце змагла знайсьці сваё належнае месца ў Радзе Эўропы… Рада Эўропы зацікаўленая ў гэтай краіне і спадзяецца на адпаведныя зрухі ў ёй”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |