17:46 11.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яраслаў Раманчук: Гэты транш крэдыту МВФ мы яшчэ атрымаем…

Кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук 10 лістапада выступіў на сядзібе Таварыства беларускай мовы, дзе распавёў аб стане беларускай эканомікі, аб дзеяннях улады ў справе так званай лібералізацыі эканомікі, аб тым, у які бок ідуць рэформы, а таксама прадставіў антыкрызісную праграму АДС.
Прэс-служба АГП пацікавілася меркаваннем Яраслава Раманчука наконт таго, ці атрымае Беларусь чарговы транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонда.
“ Гэты транш Беларусь яшчэ атрымае, - кажа спадар Раманчук, - бо пакуль яшчэ наша краіна не вычарпала рэсурс даверу МВФ. Улада выконвала асноўныя патрабаванні МВФ. Другая справа, што гэтага недастаткова, каб гаварыць аб сапраўднай рыначнай эканоміцы і лібералізацыі”.
А вось ці можна чакаць наступнага траншу крэдыту, паводле Яраслава Раманчука, яшчэ не вядома. Калі ўлады рэальна не трансфармуюць эканоміку, то МВФ не будзе такім шчодрым.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |