15:30 13.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Як сустракалі Ярмошыну ў Вене. Акцыі пратэсту будуць працягвацца (Відэа)
12 ліпеня грамадзянскія актывісты, у тым ліку з Беларусі, правялі перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю пратэсту.
Яны выступалі супраць візіту старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай і яе ўдзелу ў нарадзе АБСЕ ў пытанні чалавечага вымярэння, тэмаю якой заяўленая арганізацыя дэмакратычных выбараў і назіранне за імі, паведамілі арганізатары акцыі.
Улётку з партрэтам Ярмошынай, паводле арганізатараў, перадалі ёй проста ў рукі.
Такія акцыі праводзяцца з мэтаю прыцягнуць увагу да праблемы фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, дзе з 1996 г., калі Ярмошына ўзначаліла ЦВК, ніводная выбарчая кампанія не была прызнаная сумленнаю або адкрытаю, адзначаюць арганізатары пратэсту.
Яшчэ адна акцыя запланаваная на 13 ліпеня.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |