21:16 10.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Яцэк Пратасевіч вітае запрашэньне экспэртаў з краін АБСЭ

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч вітаў рашэньне беларускіх уладаў запрасіць экспэртаў-крыміналістаў з краін-удзельніц АБСЭ для расьсьледаваньня прычын сьмерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазыцыйнага інтэрнэт-рэсурсу "Хартыя’97".
У заяве, распаўсюджанай 10 верасьня прэс-службай дэлегацыі Эўрапарлямэнту, Пратасевіч адзначыў, што "гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўраду дэманструе гатоўнасьць правесьці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і незаангажаванае расьсьледаваньне".
Пратасевіч выказаў надзею, што "такая практыка распаўсюдзіцца таксама на выпадкі выкраданьня вядомых грамадзкіх дзеячаў". Эўрадэпутат пералічыў зьніклых у 1999-2000 гадах: Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі.
Прадстаўнік Эўрапарлямэнту выказаў спачуваньні сям’і і сваякам Бябеніна ў сувязі зь яго заўчаснай сьмерцю.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |