16:45 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўракамісар Штэфан Фюле сустрэнецца з Лукашэнкам і апазыцыяй

У часе візыту ў Менск 8—9 ліпеня эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўнікамі апазыцыі.
Заплянаваныя таксама перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, супрацоўнікамі амбасадаў, якія працуюць у Менску, а таксама некалькі сустрэчаў з журналістамі.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.
21—22 чэрвеня 2009 году зь візытам у Менску знаходзілася камісар Эўрапейскага Зьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Яна таксама сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Обсудить новость на Форуме
11 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |