22:00 09.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Э.Малафееў узнагароджаны Ізумрудным ордэнам

Выканкам УЕФА (Еўрапейскай футбольнай федэрацыіі) прыняў рашэнне ўзнагародзіць Эдуарда Малафеева, былога трэнера зборнай Беларусі, Ізумрудным ордэнам УЕФА "За заслугі".

"Еўрапейскае радыё" інфармуе, што Генеральны сакратар УЕФА Дэвід Тэйлар у лісце на адрас беларускай федэрацыі паведаміў: узнагарода будзе ўручаная Эдуарду Малафееву прэзідэнтам УЕФА Мішэлем Плаціні 24 сакавіка ў Капенгагене.

За Эдуардам Малафеевым футбольная зборная Беларусі дасягнула найвялікшага (пакуль што) поспеху ў сваёй гісторыі: заняла 3-е месца ў адборачнай групе і рэальна прэтэндавала на тое, каб трапіць у фінальную стадыю чэмпіяната свету. Раней жа ж Малафееў узначальваў мінскае "Дынама", якое ў 1982 годзе стала чэмпіёнам Савецкага Саюза, затым бронзавым прызёрам і фіналістам Кубка СССР.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме