19:45 07.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўракамісія зацвердзіла праект дамовы паміж Польшчай і Беларуссю

Еўракамісія зацвердзіла праект дамовы паміж Польшчай і Беларуссю аб малым памежным руху. Засталося толькі падпісаць і ратыфікаваць дакумент парламентамі абедзвух краін.
Дзякуючы гэтай дамове жыхары Падляскага і Люблінскага ваяводстваў Польшчы і Берасцейшчыны ды Гарадзеншчыны, па беларускім баку, змогуць у спрошчаным рэжыме перакрочваць мяжу на аснове адмысловага дакумента, кошт якога складае 20 еўра і тэрмін дзеяння доўжыцца 5 гадоў.
Сёння аднаразовая віза каштуе 25 еўра. Прыпамежная паласа, на якой будзе дзейнічаць дамова, мае быць 30-ці кіламетровай шырыні. Крыху шырэйшым ён будзе там, дзе меўся б перарэзваць адміністрацыйныя граніцы гмін і сельсаветаў. У гэтай паласе апынуцца Гайнаўка, Бяла Падляска, Гародня ды Берасце. Беласток не ўваходзіць у гэтую тэрыторыю.
Асобы, якія захочуць візу замяніць на дазвольную картку, павінны быць прапісаны ў дадзенай мясцовасці мінімум 3 гады.
Дагэтуль не ўдалося ўвесці малы памежны рух паміж Польшчай і Украінай, хаця прэм’ер-міністры абедзвух краін падпісалі такое пагадненне яшчэ ў 2008 годзе. Еўракамісія не пагадзілася з некаторымі пунктамі дамовы і дакумент яшчэ не ратыфікаваны.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |