12:31 18.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дэпутат Дзярждумы хоча аб'яднаць Расію, Украіну і Беларусь у адну дзяржаву

Кіраўнік аднаго з ключавых камітэтаў Дзярждумы Яўген Фёдараў разаслаў дэпутатам украінскай Вярхоўнай рады афіцыйную прапанову. Як паведамляе "Газета.ру", ён прапанаваў аб’яднаць Расію, Украіну і Беларусь у адну дзяржаву. Новая краіна са сталіцай у Кіеве павінна з’явіцца да 2020 года.
Для гэтага, на думку Фёдарава, будуць створаныя наддзяржаўныя органы, якім па меры фармавання неабходных умоў і выпрацоўкі правіл будуць перадавацца функцыі нацыянальных дзяржорганаў улады і кіравання. Завяршыцца гэты працэс павінен прыняццем канстытуцыі адзінай дзяржавы.
Ад адказу на пытанне, як ён уяўляе сабе перадачу ўлады Пуціным або Мядзведзевым наднацыянальным органам, Фёдараў ухіліўся.
Ва Ўкраіне прапанову Фёдарава ўспрынялі ў штыкі. Дэпутат ад кіруючай Партыі рэгіёнаў Валерый Канавалюк назваў ідэю Фёдарава ўтапічнай. Канавалюк не выключыў, што ў аддаленай будучыні славянская дзяржава можа быць створаная, але з удзелам прадстаўнікоў славянскага этнасу з пазаземных цывілізацый. Прычым "спачатку Ўкраіна яшчэ павінна адбыцца як незалежная дзяржава".
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |