11:47 29.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларуская мова даражэй за рускую
У аддзеле выдавецкіх і паліграфічных паслуг Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта акрамя іншых ажыццяўляецца і паслуга набору тэксту.
Цікава, што за набор аднаго і таго ж аб’ёму тэксту на рускай і беларускай мовах кошт значна розніцца — за 1 старонку да 1800 знакаў рускага тэксту давядзецца заплаціць 3500 рублёў, а за той жа аб’ём беларускага тэксту — 5100 рублёў. Такім чынам, набор беларускамоўнага тэксту абыдзецца на 1600 рублёў даражэй за рускамоўны.
У самім аддзеле такую коштавую палітыку патлумачылі тым, што «беларуская мова складаней рускай», але ў далейшым спаслаліся на тое, што цэны ўсталёўвае Міністэрства адукацыі. Варта адзначыць, што закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кажа, што «ўсякія прывілеі ці абмежаванні правоў па моўных прыкметах недапушчальныя».
www.novychas.org
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |