18:31 11.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускі еўрапейскі форум пройдзе ў ДК МАЗ

Пра гэта стала вядома падчас размовы намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча з адказным чыноўнікам Менгарвыканкама. Зараз прадстаўнікі Руха "За Свабоду" афармляюць дамову на арэнду памяшкання.
- Сёння раніцай патэлефанаваў чыноўнік з Менгарвыканкама, адказны за масавыя мерапрыемствы, і паведаміў, што было прынята станоўчае рашэнне ў выдзяленне залы Дома культуры Менскага аўтазавода. І зараз нам застаецца падпісаць дамову непасрэдна ўжо з кіраўніцтвам гэтага памяшкання. Канешне, гэта сведчыць пра наяўнасць пэўнай адмоўнай практыкі, калі памяшканні выдзяляюцца ў апошні момант для такой вялікай колькасці людзей, і гэта, канешне, патрабуе дадатковых арганізацыйных намаганняў, што стварае нам пэўную колькасць праблемаў. Мы падавалі заяўкі на выдзяленне памяшкання яшчэ напрыканцы верасня, пайшлі заяўкі ў шэраг памяшканняў горада Менска, а таксама быў накіраваны ліст на адрас Менгарвыканкама, і шкада, што за такі працяглы час не атрымалася ў нармальным рэжыме вырашыць гэтае пытанне.
Чакаецца, што ў Форуме прыме ўдзел каля 1200 чалавек. У тым ліку запрошаныя дэпутаты з краінаў Еўразвязу. Пакуль што прадстаўнікі беларускіх уладаў, якія былі запрошаны на Форум, не пацвердзілі свайго ўдзелу.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |