17:00 21.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў спісе несвабодных краін
Праваабарончая арганізацыя "Фрыдам Хаўс" зноў аднесла Беларусь да спісу "несвабодных краін". Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе "Свабода ў свеце — 2009", у якім робіцца агляд сітуацыі з палітычнымі і грамадзянскімі правамі ў 193 краінах.
"У выніку канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзідэнта палітычныя партыі адыгрываюць нязначную ролю ў палітычным працэсе. Апазіцыя не прадстаўлена ў парламенце, у той час як прапрэзідэнцкія члены парламента выконваюць толькі дэкаратыўную функцыю", — гаворыцца ў дакладзе.
Адзначаецца таксама, што беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду прэсы, права на свабоду сходаў і асацыяцый. Акрамя таго, падкрэсліваюць праваабаронцы, не забяспечваецца магчымасць для незалежнай і бесстаронняй працы судовай сістэмы.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |