14:00 01.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь не пазнаёміла БДІПЧ АБСЕ з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс

Беларускі бок не даў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правы чалавека (БДІПЧ) АБСЕ магчымасці азнаёміцца з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс нягледзячы на дасягнутую ў лютым дамоўленасць. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Енс Эшэнбэхер.
Такім чынам, БДІПЧ АБСЕ пакуль не можа каментаваць папраўкі, прынятыя 30 лістапада ў першым чытанні беларускім парламентам. Аднак, дадаў прэс-сакратар, бюро гатовае даць ацэнку законапраекту пры ўмове, што на гэта будзе вылучана досыць часу і парламент Беларусі прыме да ўвагі высновы БДІПЧ АБСЕ.
Нагадаем, 30 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні змены ў выбарчае заканадаўства. Агулам, па словах старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, зроблена 130 зменаў у ранейшы Выбарчы кодэкс.
Чакаецца, што ў другім чытанні законапраект будзе разгледжаны ніжняй палатай 10 снежня.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |