16:17 11.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Багданкевіч будзе змагацца за змену выбарчай сістэмы

Паседжанне Грамадскай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адбудзецца 13 лістапада. Яе кіраўнік – Уладзімір Макей вызначыў тэму размовы як удасканаленне выбарчага заканадаўства.
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч выкладзе канцэпцыю змены выбарчага заканадаўства, падрыхтаваную экспертамі дэмакратычных сілаў.
У размове са "Свабодай" спадар Багданкевіч сказаў, што галоўнае ў гэтых прапановах – пераход з мажарытарнай сістэмы на змешаную, калі частка дэпутатаў будзе абірацца, як і цяпер, па аднамандатных акругах, а другая частка – па партыйных спісах.
Дагэтуль невядома, ці будуць удзельнічаць у паседжанні прадстаўнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, а таксама прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партыяў.
Сёлета ўжо адбыліся тры паседжанні Грамадскай кансультатыўнай рады. На іх абмяркоўвалі працэдурныя пытанні, наступствы фінансава-эканамічнага крызісу, магчымасці рэфармавання пенітэнцыярнай сістэмы.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |