19:45 25.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Багданкевіч: Як грамадзянін Беларусі лічу неабходным свой удзел
Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч мае намер прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 94-м угодкам абвяшчэння БНР. "Прычым не адзін, а з усім сямействам", – зазначыў у інтэрв'ю сайту ucpb.org Станіслаў Багданкевіч.
"25 сакавіка – чарговыя ўгодкі абвяшчэння суверэнітэту нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Таму як грамадзянін я лічу неабходным прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай знамянальнай даце", – паведаміў Станіслаў Багданкевіч.
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску ладзяцца шэсце і мітынг з нагоды 94-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 13.30 на пляцоўцы каля прэзідыуму Акадэміі навук. Ад 13.30 да 14.30 адбудзецца шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе пройдзе дазволены ўладамі мітынг (14.30-17.00).
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |