19:46 27.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бабруйскія актывісты АГП рыхтуюць пікет
Актывісты Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 15 траўня пікету "За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
Такім чынам актывісты мяркуюць звярнуць увагу людзей на надзённасць праблемы адсутнасці ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў, а таксама пазнаёміць жыхароў горада з кампаніяй АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
“На мой погляд, гэта вельмі важная ініцыятыва напярэдадні так званых выбараў у Палату прадстаўнікоў, - кажа старшыня Бабруйскай гарадской суполкі АГП Віктар Бузінаеў. - Людзі павінны ведаць, у якіх умовах і па якіх сцэнарах цяперашняя ўлада праводзіла і збіраецца праводзіць выбары. Таксама людзі павінны ведаць і тое, што выйсце з гэтай бязрадаснай сітуацыі ёсць. Яго прапануе кампанія «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
У гарвыканкаме заяўку прынялі і цягам 15 дзён паабяцалі даць адказ.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |