13:03 24.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Азаранка ўпершыню выйшла ў паўфінал Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў сусветным рэйтынгу) упершыню ў кар'еры выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
24 студзеня ў пятым крузе яна перамагла польку Агнешку Радваньску (8) — 6:7 (0:7), 6:0, 6:2 і цяпер будзе сапернічаць з былой першай ракеткай свету — бельгійкай Кім Клейстэрс (14), якая ў чвэрцьфінале выйграла ў цяперашняга лідара рэйтынгу Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:3, 7:6 (7:4).
Сустрэча Азаранка — Радваньска працягвалася 2 гадзіны 1 хвіліну. Статыстыка: эйсы — 2:1, двайныя памылкі — 6:5, нявымушаныя памылкі — 38:31, брэйк-пойнты — 10/17 : 5/11, працэнт выйгрышу першай падачы — 56:47, другой падачы — 48:29.
Лік асабістых сустрэч стаў 7:3 на карысць Азаранкі. З Клейстэрс у яе адмоўны баланс — 2:4.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |