21:30 05.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Арганізатары сходу адмовіліся ісці ў міліцыю

Заяўнікі правядзення сходу па стварэнні ініцыятыўнай группы, якая мае намер збіраць подпісы за змяненне выбарчага заканадаўства, адмовіліся ісці ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Сход планавалася правесці 8 лютага, але дагэтуль яго арганізатары не атрымалі адказ на заяўку. Учора іх запрасілі для размовы ў ГУУС Мінгарвыканкама і прызначылі сустрэчу на сёння, 5 лютага.

Як паведаміў сайту ucpb.org адзін з заяўнікаў мерапрыемства Аляксей Кавалец, сёння яму пателефанаваў начальнік упраўлення аховы правапарадку. Прадстаўнік руху “За Свабоду” патлумачыў яму, што арганізатары сходу не бачаць сэнсу ісці ў ГУУС.

“Што можна абмяркоўваць з міліцыяй, калі ў нас няма дазволу гарвыканкаму на правядзенне мерапрыемства, больш таго, засталося два дні, — адзначае ён. — Відавочна, што мы ўжо не паспеем правесці сход”.

Нагадаем, што па інфармацыі кіраўніка АГП і яшчэ аднаго заяўніка Анатоля Лябедзькі, у склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі 969 чалавек.

Аляксей Кавалец зазначыў, што ўлады элементарна не выконваюць закон “Аб масавых мерапрыемствах”.“Нават адказы не даюць на звароты аб правядзенні мерапрыемстваў, чаго раней не прыгадваецца”, — сказаў ён. І нагадаў, што рашэнне наконт дазволу сходу ініцыятыўнай групы гарвыканкам павінен быў паведаміць заяўнікам не меней чым за 5 дзён да яго правядзення.

Аляксей Кавалец паведаміў, што арганізатары сходу абмяркуюць свае далейшыя дзеянні. “Улада робіць усё для таго, каб сход не адбыўся”, — заявіў ён.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме