14:00 01.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анкету ў польскае консульства можна запоўніць толькі праз інтэрнэт

Польскае консульства ў Беларусі больш не будзе прымаць анкеты, запоўненыя ад рукі.
З 24 траўня для таго, каб атрымаць візу, давядзецца знайсці інтэрнэт, затым зарэгістравацца на адмысловым сайце, цягам 30 хвілін запоўніць электронную анкету, а потым раздрукаваць яе на каляровым прынтары. Таксама вы самі абіраеце дату, калі прыйдзеце падаваць дакументы.
У польскім консульстве адзначылі, што электронную візавую анкету мусяць прыносіць усе без выключэння. У тым ліку і тыя, хто з камп’ютарам на "Вы".
Літоўскае консульства пакуль не ўводзіла такія правілы, але можа гэта зрабіць ужо неўзабаве. Прадстаўніцтва Латвіі таксама спадзяецца на хуткае ўвядзенне электронных анкет.
Тым часам з увядзеннем новага Візавага кодэкса Еўрасаюза змяніўся выгляд анкеты на атрыманне шэнгенскай візы. Цяпер на ёй, сярод іншага, маецца наступны тэкст: "Я ведаю і згодны з тым, што пазначана далей: для таго, каб мая заява на выдачу візы была разгледжаная, абавязкова трэба пазначыць звесткі, запатрабаваныя ў гэтай форме заявы, а таксама сфатаграфавацца, а пры патрэбе – даць адбіткі пальцаў".
Гэтыя звесткі будуць захоўвацца ў Візавай інфармацыйнай сістэме на працягу пяці гадоў.
Чакаецца, што браць адбіткі пальцаў у беларусаў еўрапейскія консульствы пачнуць не раней за 2011 год.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |