14:01 26.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэя Бандарэнку перавялі ў менскі ізалятар

Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку перавялі з Бабруйскай калёніі ў менскі сьледчы ізалятар, дзе ён будзе чакаць паўторнага працэсу па сваёй справе.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат прадпрымальніка Зьміцер Лаеўскі: “Сёньня, магчыма, я яго наведаю, і тады буду ведаць падрабязнасьці”.
15 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд Першамайскага раённага суду Менска па справе Андрэя Бандарэнкі і адправіў яе на паўторны разгляд.
Новы працэс мае пачацца 1 лютага ў тым жа Першамайскім судзе. Між тым з канца лістапада Андрэя Бандарэнку трымалі ў Бабруйскай калёніі як асуджанага і за гэты час тройчы адпраўлялі ў карцэр, паколькі прадпрымальнік не прызнаваў сябе вінаватым і не падпісваў абавязацельства “стаць на шлях выпраўленьня”.
Паводле адмененага прысуду Першамайскага суду Андрэй Бандарэнка быў пакараны 7 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж грошай у фірмы-заказчыка. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаваў і тлумачыў перасьлед помстай за удзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |