13:15 20.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэя Бандарэнку пакаралі за адмову працаваць з выкарыстаньнем фэнолу

Вязьня бабруйскай калёніі Андрэя Бандарэнку пазбавілі перадач і спатканьняў. Пра гэта распавяла яго сястра Ірына Бандарэнка. Паводле яе слоў, Андрэя накіравалі працаваць на вытворчасьці з выкарыстаньнем фэнолу, ён адмовіўся, паколькі газ шкодны для здароўя, і яго за гэта пакаралі:
«Ён казаў, што іншага яму нічога не прапануюць, толькі гэта, і ўсё. І яшчэ ён сказаў, што гэта адбылося пасьля таго, як яго наведвалі прадстаўнікі офісу АБСЭ».
Паводле ранейшай інфармацыі Андрэя Бандарэнку ў бабруйскай калёніі ў жніўні наведаў прадстаўнік офісу АБСЭ. Пасьля Андрэй Бандарэнка сказаў сваякам, што прадстаўнік АБСЭ аказаўся знаўцам адносна ягонай крымінальнай справы.
Раней Ірына Бандарэнка паведамляла пра вельмі дрэннае харчаваньне ў Бабруйскай калёніі. «Паясі і праз паўгадзіны зноў хочацца есьці», — перадавала словы брата Ірына Бандарэнка. Яна мяркуе, што пазбаўленьне права атрымліваць харчовыя перадачы вельмі кепска адаб’ецца на стане здароўя Андрэя Бандарэнкі.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |