20:30 02.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Паўлаў: Адзіная эканамічная прастора – пагроза беларускай кадравай сістэме
Беларуская адукацыя застаецца ізаляванай ад сусветнай, бо Беларусь прызнаная не гатовай далучыцца да Балонскага працэсу. Гэта значыць, беларускія дыпломы не будуць мець належнай вагі ў міжнароднай адукацыйнай сістэме.
Але акрамя гэтага, лічыць былы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Анатоль Паўлаў, для беларускай адукацыі і сістэмы кадраў увогуле дадалася яшчэ пагроза з Усходу.
- Мы не доўга думалі і падпісалі гэтае пагадненне аб адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Казахстанам. Асноўная зацікаўленне – атрымаць больш нізкія кошты на энерганозбіты. Так, мы гэта атрымалі. А іншыя аспекты эканомікі і развіцця грамадства... Зараз Расія будзе як пыласос. І гэты працэс ужо ідзе. З'язджаюць лепшыя спецыялісты, у тым ліку з галіны адукацыі, медыцыны і г.д. Працэс не спынеш, бо што такое адзіная эканамічная прастора – гэта вольнае перасоўванне працы, капітала і г.д.
Каб далучыцца да Балонскага працэсу - мала выканаць фармальныя патрабаванні, кажа Паўлаў, трэба яшчэ поўнасцю рэфармаваць сістэму адукацыі, а гэта зойме не адзін год. Таму мы ўсё больш і больш будзем адхіляцца ад агульнага рэчышча сусветнай вышэйшай школы.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |