17:00 06.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька зноў крытыкуе Oфіс АБСЕ

Анатоль Лябедзька добрым словам ўспамінае тыя часы, калі Oфісам АБСЕ ў Менску кіраваў пасол Ханс-Георг Вік. Тады нават пачаўся дыялог паміж уладамі і апазіцыяй наконт зменаў у выбарчае заканадаўства, які ў выніку быў замарожаны Лукашэнкам.
У інтэрвью "Рацыі" палітык заявіў, што кіраўнік офісу спадар Шмідт амаль перастаў супрацоўнічаць з апазіцыяй, а ператварыўся ў “кулуарнага дарадцу” адміністрацыі прэзідэнта.
Зараз, паводле лідэра АГП, Oфіс займае зусім іншую палітычную пазіцыю:
— На жаль, вымушаны канстатаваць, што Oфіс АБСЕ перастаў быць генератарам нейкіх ідэй, ініцыятываў і прапаноў. Яго дзейнасць скукожылася да функцыі кулуарнага дарадца беларускіх уладаў. Не больш за тое. Ён перастаў быць нейкім важным чыннікам. Нейкія дробныя ініцыятывы, нейкія дробныя скандалы. І гэта ёсць выраджэнне Oфіса АБСЕ ў Беларусі.
Дарэчы, па некаторых звестках, цяперашні кіраўнік офіса АБСЕ спадар Шмідт не доўга затрымаецца на сваёй пасадзе. Пасля гучнага скандала, звязанага з незразумелымі адносінамі дыпламата з адміністрацыяй прэзідэнта, нектаторыя аналітыкі прагназуюць, што спадар Шмідт ужо увосень будзе зняты са сваёй пасады.
Обсудить новость на Форуме
18 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |