15:15 16.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аляксандр Ярашук: Дробная помста ўлады – “не з’ем так хоць пакусаю”

Падчас вяртання з віленскіх палітычных кансультацый апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін і Аляксандр Ярашук былі ў каторы раз затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы для асабістага догляду. Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук разважае над гэтай пільнай увагай беларускіх уладаў у адносінах да асобных прадстаўнікоў апазіцыі.
- Шукаць логіку ў дзеяннях людзей, якія з’яўляюцца несістэмнымі наогул у сваіх намерах і дзеяннях, цяжка, - кажа Аляксандр Ярашук. – Перш за ўсё гэтыя дзеянні выкліканы імкненнем ажыццявіць маральны ціск і паказаць такім чынам, што канкрэтныя персоны выклікаюць вялікае раздражненне і ўнесеныя ў адпаведныя спісы. Гэта дробная правакацыя, дробная помста. І наогул гаварыць пра гэта як пра паводзіны людзей, якія маюць сваю асабістую годнасць і паважаюць годнасць другіх, не магчыма. У гэтым, як у кроплі вады, адлюстраваныя і мараль, і каштоўнасці, і характар палітычнай сістэмы.
Я наогул спакойна да гэтага стаўлюся, а часам мяне гэта нават і забаўляе, таму што выглядае як у анекдоце – “не з’ем так хоць пакусаю”.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |