15:16 01.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Абама: Вайна ў Іраку завершаная

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб заканчэньні баявой місіі амэрыканскіх войскаў у Іраку. У тэлезвароце з Авальнай залі Абама сказаў, што цяпер, калі "Апэрацыя “Ірацкая свабода" завершаная, народ Іраку "мае пераняць адказнасьць за бясьпеку сваёй краіны".
Яшчэ летась неўзабаве пасьля інаўгурацыі ён назваў дату яе завяршэньня – 31 жніўня 2010 году. Ужо ў чэрвені амэрыканскія войскі сышлі зь ірацкіх гарадоў, 7 жніўня перадалі адказнасьць за вядзеньне баявых дзеяньняў ірацкім войскам.
У параўнаньні з 2007 годам, калі 170 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў стрымлівалі хвалю гвалту, зараз у Іраку застаецца каля 50 тысяч амэрыканскіх салдат.
Яны будуць навучаць і рыхтаваць ірацкіх вайскоўцаў. Місія гэтых сілаў называецца “Новы сьвітанак”. Праўда, агаворана, што ў выпадку пільнай патрэбы амэрыканцы могуць забясьпечыць ірацкім войскам і баявую падтрымку з паветра, але толькі на прамую просьбу ўраду Іраку.
Поўны вывад амэрыканскіх вайскоўцаў зь Іраку плянуецца завяршыць у наступным годзе. 30 жніўня ў Ірак з незаплянаваным візытам прыляцеў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Гэты візыт – знак таго, што Амэрыка не пакіне Ірак зь яго бедамі сам на сам.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |