15:15 09.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП віншуе Вялянціну Палевікову
9 красавіка сябра Нацкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова адзначае свой Дзень народзінаў.
Сябры і кіраўніцтва АГП шчыра віншуюць Валянціну Палевікову са святам.
“Я вельмі задаволены, што ў нас у партыі ёсць такія людзі як Валянціна Палевікова, - кажа сябра Палітсавету АГП Аляксандр Дабравольскі. - Часам не разумееш, чаму падабаецца чалавек. За тое, што ён разумны, прыгожы, выхаваны. Але раскласці лагічна не атрымліваецца. Усё ж ёсць нешта галоўнае. Я ў розных сітуацыях працаваў з Валянцінай і хачу сказаць, што шмат якія мужчыны маглі б не вытрымаць усяго таго, што вытрымала яна і пры гэтым захавала сваю годнасць, ішла наперад.
Зараз мы разам працуем у школе палітычных даследаванняў, і дзякуючы ёй у нас нармальная арганізацыя і вельмі добрая атмасфера. Менавіта таму я хацеў бы і надалей працаваць з Валянцінай. Думаю, што кожны з нашых калег па АГП таксама можа разлічваць на тое, што супраца з ёй будзе карыснай, прыемнай і выніковай.
Я шчыра жадаю Валянціне і яе блізкім добрага здароў’я, заставацца такой, якая яна ёсць, такой, з якой хацелася б разам працаваць. І ня важна якімі якасцямі можна гэта патлумачыць, галоўнае, ёсць такое пачуццё, што з ёй заўсёды добра, надзейна, і можна спадзявацца, што праца будзе мець станоўчы вынік”.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |