14:16 25.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
19 гадоў таму незалежнасьць Беларусі стала законам

Сёньня адзначаюцца 19-я ўгодкі юрыдычнага аднаўленьня незалежнасьці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.
Гэтым самым было абвешчана вяршэнства беларускіх Канстытуцыі і законаў над так званымі «саюзнымі».
Галасаваньне адбылося на сэсіі, якая была склікана адразу пасьля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком большасьць Вярхоўнага Савета фактычна прагаласавала за незалежнасьць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасьць у сьнежні 1991 году, калі з падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў быў канчаткова аформлены развал Савецкага Саюзу.
У Беларусі 25 жніўня афіцыйна ніяк не адзначаецца, а, напрыклад, ва Ўкраіне менавіта гэтая падзея (Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасьці.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |