14:01 11.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

12 жніўня ў офісе АГП адбудзецца прэс-канферэнцыя лідэраў беларускай апазіцыі

12 жніўня а 12-й гадзіне ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца прэсавая канферэнцыя, прысвечаная правядзенню міжнароднага расследавання выкраданняў і забойстваў апанентаў беларускага рэжыму, а таксама падрыхтоўцы да акцыі, якая пройдзе 16 жніўня ў Мінску.

У прэсавай канферэнцыі ўдзельнічаюць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў,  лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме