21:15 31.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Маслоўскі: На Берасцейшчыне – два папярэджанні за працу незарэгістраваных арганізацый

На Берасцейшчыне сёлета ўпершыню за апошнія гады вынесена два папярэджанні за працу незарэгістраваных арганізацый

Адно з іх актывісту стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, а другое – сябру грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”.

Гэты факт адзначыў у час падвядзення вынікаў году ў нашым эфіры берасцейскі актывіст кампаніі, старшыня абласной структуры партыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі:

- Абскарджанне як на ўзроўні пракуратуры, так і на ўзроўні судовым, фактычна пакінуў у сіле гэтыя пакаранні. Берасцейшчына працягнула кепскую рэспубліканскую традыцыю – гэта пакаранне штрафамі журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі са сродкамі масавай інфармацыі.

“Мы расцэньваем гэта як забарону на прафесію, бо размова ідзе пра незалежных журналістаў-фрылансераў.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме