06:45 07.05.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Леднік не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Як паведамлялася раней на Ігара заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".


У Ігара Ледніка ёсць адвакат. Таксама з'явілася інфармацыя, што яго хутка могуць перавесці ў Жодзіна і суд над ім можа адбыцца праз два месяцы.


Ігару Ледніку пагражае да 5 год пазбаўлення волі.


Нагадаем, што напярэдадні адміністрацыйнага арышту ў сацыял-дэмакрата адбыўся вобшук. Была канфіскавана зарэгістраваная партыйная сімволіка, некалькі асобнікаў аналітычнага часопіса БСДП "Пазіцыя", а таксама некалькі кніг.


Ігару Ледніку 60 год. Ёсць праблемы з сэрцам. Мае другую групу інваліднасці.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме