07:30 04.12.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Леднік асуджаны яшчэ на 15 сутак

3 снежня 2021 г. стала вядома, што намеснік старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП Ігар Леднік асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамілі суседзі актывіста. Вядома, што яго забралі з кватэры праваахоўнікі. У чым яго абвінавацілі невядома.

Некалькі дзён таму Ігар Леднік выйшаў на волю пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост матэрыяла, які ўтрымліваў перакрэсленую фашысцкую і савецкую сімволікі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме