10:45 08.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Барысаў: У краіне – палітычная апатыя

Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў лічыць, што прэзідэнцкія выбары-2015 пройдуць у Беларусі пад знакам палітычнай апатыі.

Ігар Барысаў: Шчыра скажам – спадзяванняў на тое, што да ўлады на выбарах могуць прыйсці дэмакратычныя сілы, няма ніякіх. Па-першае, няма адзінства ў асяродку апазіцыі. Па-другое, няма моцнага кандыдата, які б склаў рэальную канкурэнцыю дзеючай уладзе.

РР: Чаму, на ваш погляд, не з’явілася адзінага і моцнага кандыдата?

Ігар Барысаў: Таму што некаторыя палітычныя сілы больш пераследуюць свае ўласныя інтарэсы, чым інтарэсы краіны ў цэлым.

РР: У такім выпадку кампанія абяцае быць без інтрыгі?

Ігар Барысаў:

Думаю, вялікай цікавасці для беларускага грамадства яна не будзе ўяўляць. Хутчэ за ўсё ізноў убачым парад кандыдатаў, як і ў 2010 годзе, хоць, магчыма, толькі адзін-два кандыдаты збяруць неабходную колькасць галасоў. Тым не менш, ёсць цьмяны агеньчык спадзяванняў і надзеі, што этап перамоваў паміж дэмакратычнымі сіламі будзе, калі збяруць подпісы. Можа быць, хто-небудзь і здасць свае пазіцыі на карысць больш моцнага кандыдата.

РР: Ці ёсць сёння наогул у людзей інтарэс да выбараў?

Ігар Барысаў: Вялікага – няма. Пра гэта можна меркаваць, нават зыходзячы з таго, колькі каментароў пад артыкуламі на палітычныя тэмы ды рознымі мерапрыемствамі, якія праводзіць апазіцыя. Вельмі слабое абмеркаванне. У краіне – палітычная апатыя.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме