18:02 12.05.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Жыхары Белаазёрска дамагліся рамонту дарогі

Фота ілюстрацыйнае
Жыхары Белаазёрска нарэшце дамагліся станоўчага выніку наконт рамонту вялікай дзіркі ў дарожным пакрыцці на каналізацыйнай сетцы перакрыжавання дзвюх вуліц.
Паўтары гады яны дамагаліся ад розных устаноў вырашэння праблемы. Пад заявамі ў праўладныя структуры падпісалася тысячу чалавек, кажа актывіст кампаніі “За наш горад”, намеснік старшыні Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай парты (Грамады) Валянцін Лазарэнкаў, які прымаў удзел у вырашэнні гэтага пытання:— Толькі тады, калі мы звярнуліся да прэм’ер-міністра, у службу МУС у Менск, і нават у Народны кантроль. Станоўчы вынік — гэта прыбыццё прадстаўніка абласнога ДАІ, які вынес папярэджанне ЖКГ Белаазёрска, каб яны зрабілі усё, як трэба па ГОСТ-ах. Чаго мы і дамагаліся.Паводле Валянціна Лазарэнкава, чаму ўлады не маглі зрабіць гэта самі на працягу дзесяці гадоў – застаецца гістарычнай даведкай. Трэба адзначыць, што і астатнія дарогі ў горадзе патрабуюць рамонту. Але чыноўнікі хаваюцца за адказам: “няма грошай”. Пытанне: А дзе грошы? — застаецца адкрытым.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |