09:30 19.01.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Затрымана сябра Прэзідыума БСДП Людміла Волкава

Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП (адзін з адміністратараў партыйнага ТГ-канала "БСДП") Людміла Волкава. Вядома, што сёння, 19 студзеня 2022 г. па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобшук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка БСДП на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены.

Адвакатка наведала Фрунзенскі РАЎС сталіцы, а таксама прачакала каля гадзіны ў прыёмнай ГУБАЗіка, аднак ў абодвух арганізацыях паведаміла, што Людмілы Волкавай у іх няма.

Раней Людміла праходзіла сведкай па крымінальнай справе і год таму (22 студзеня 2021 г.) у яе адбываўся вобшук, які ладзіў ГУБАЗік.

У Людмілы 5 гадовы сын Васіль, якога яна выхоўвае адна.

Нагадаем, што ТГ-канал БСДП не з'яўляецца экстрэмісцкім. На канале прадастаўляецца інфармацыя аб жыцці і дзейнасці партыі, а таксама яе таварышаў. Падпіска на наш канал вітаецца.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме