17:45 06.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
За „Народны рэферэндум” сабралі 90 тысяч подпісаў

Больш за 90 тысяч подпісаў у падтрымку „Народнага рэферэндума” сабралі ініцыятары гэтай кампаніі. Акрамя таго, у Адміністрацыю прэзідэнта накіравалі звыш 500 электронных зваротаў з заклікам правесці рэферэндум па важных для беларускага грамадства пытаннях, сярод якіх – пытанні бясплатнай адукацыі і медыцыны, абмежавання колькасці тэрмінаў на прэзідэнцкай пасадзе, бязвізавы рэжым з Еўразвязам ды іншыя.
Як кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард, самае галоўнае, што кампанія дае магчымасць дыялогу з людзьмі:
- Гэта магчымасць пераконваць тых, хто яшчэ не пераканаўся, што неабходныя перамены, магчымасць пашыраць кола нашых прыхільнікаў. На дварэ – хутка новая прэзідэнцкая кампанія. Таму кампанія „Народны рэферэнду” – гэта і магчымасць мець новых чальцоў у складзе ініцыятыўных групаў, новых асобаў, якія будуць дапамагаць нам у правядзенні выбарчай кампаніі. Урэшце, гэта і магчымыя новыя галасы ў капілцы прагаласаваўшых за новага кандыдата ў прэзідэнты. Так, згодна, што лічаць дрэнна. Але тым не менш, калі аднойчы гэты вынік на ўзроўні дзяржавы дасягне 70-80%, то нішто і ніхто тады не дапаможа здзейсніць фальсіфікацыю.
Ініцыятарамі „Народнага рэферэндума”, акрамя партыі БСДП (Грамада), з’яўляюцца кампанія „Гавары праўду”, Партыі БНФ і Рух „За Свабоду”. Яны заклікаюць Аляксандра Лукашэнку прыслухацца да тых, хто падпісаўся „за” рэферэндум, і прызначыць яго правядзенне разам з прэзідэнцкімі выбарамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |