00:45 19.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Выбарчая кампанія ў Бярозаўскім раёне працягваецца

Кандыдат у дэпутаты па Івацэвіцкай выбарчай акрузе нумар 11 Валянцін Лазарэнкаў сваю агітацыйную кампанію вядзе праз праблемы людзей. Гэта адна з тых невялікіх магчымасцяў, якія мае дэмакратычны кандыдат, каб бесперашкодна сустрэцца з людзьмі. Паколькі ў працоўных калектывах улады спрыяюць толькі свайму кандыдату. Па словах Лазарэнкава, людзі чакаюць ад яго дапамогі, а ён аказвае яе цягам усіх гадоў пасля выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў 2012-га году:

— Я сустрэўся з шэрагам прадстаўнікоў у Івацэвіцкім раёне. Гэта тыя, хто пражывае на вуліцы Скарыны і на вуліцы Касцюшкі. Я ўжо папярэдзіў асобаў з райвыканкама, што дзве вуліцы, а бруд як у кароўніках e 60-гадах, калі ні дарог нічога не было. Грамадзяне у рамках кампаніі «За наш горад» сабралі і перадалі у Белаазёрскі гарвыканкам і у Бярозаўскае ДАІ праблему з пэўным участкам, які не адпавядае сённяшнім стандартам.

Валянцін Лазарэнкаў кажа, што цяпер вырашае пытанне з улёткамі і іншымі матэрыяламі, якія трэба раздаваць людзям. З яго праграмай выбаршчыкі могуць пазнаёміцца ў раённых газетах Івацэвічаў і Бярозы.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме