15:01 01.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Валянцін Лазарэнкаў здаў подпісы на рэгістрацыю

Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11 Валянцін Лазарэнкаў здаў больш тысячы подпісаў на рэгістрацыю.

Акрамя подпісаў здаў і пратакол аб накіраванні яго кандыдатам ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) для падстрахоўкі, кажа Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі патрэбна, то 300 чалавек заўтра адмовяцца ад сваіх подпісаў – у любой вёсцы, у любым маленькім гарадку, дзе старшыня калгасу або старшыня савету скажа, што не дасць сена, не ўзарэ зямлю і г. д. Мы гэта праходзілі, таму я не здзіўляюся ніякім пытанням, каб быць зарэгістраваным або не быць зарэгістраваным.

Валянцін Лазарэнкаў у выбарчай акрузе №11, куды ўваходзіць і палова Бярозаўскага раёна, не навічок. Ён будзе ў 2016 годзе балатавацца ўжо ў другі раз. Мінулыя 4 гады не спыняў працы з людзьмі гэтай акругі ў Бярозаўскім раёне.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме