15:01 12.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВЫНІКАМ ВЫБАРАЎ УЖО ЗАРАЗ МОЖНА НЕ ДАВЯРАЦЬ
Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) расчараваны фармаваннем участковых выбарчых камісій. З 13 накіраваных ад партыі чалавек прайшло толькі 4. Адзін - у Пружанах і тры – у Брэсце.
Асабліва незадаволены тым, што мала людзей уключылі ў камісіі Маскоўскага раёну Брэста, дзе балатуецца большасць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі.
- У сувязі з гэтым мы маем намер сёння правесці паседжанне абласнога камітэта. Я думаю, будзе прынята рашэнне абскардзіць рашэнне адміністрацыі Маскоўскага раёна ў судзе. Гэты этап паказвае, што ёсць, напэўна, уладам што хаваць. Гэты этап выбараў паказаў адсутнасць празрыстасці. Што, безумоўна, зводзіць да нуля давер да падліку галасоў, - кажа старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі.
Такую думку падтрымлівае і старшыня абласной Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш. З 7 сябраў іх партыі ва ўчастковыя камісіі ўключылі толькі 2 чалавекі.
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |