21:30 13.05.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Віталь Рымашэўскі: Апазіцыя ўжо мае механізм вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў працягваюць перамовы, каб выпрацаваць адзіны сцэнар да прэзідэнцкай кампаніі і вылучыць адзінага кандыдата. Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, першыя вынікі працы можна будзе падвесці ў бліжэйшыя дні. Хаця перамоўны працэс ідзе няпроста.

Віталь Рымашэўскі:

- Вядуцца напружаныя перамовы паміж сямі вядучымі палітычнымі суб’ектамі. Прынята большасць пунктаў працэдуры і нават ёсць ужо механізм вылучэння. Ёсць дамоўленасць, якім чынам на кангрэс будуць вылучацца людзі, дзе будзе абірацца адзіны кандыдат. Ёсць яшчэ спрэчныя моманты паміж некаторымі арганізацыямі па асобных пунктах.

Але, па словах Віталя Рымашэўскага, да 15 траўня супярэчнасці павінны быць зняты. І грамадскасці будзе прадстаўлена канчатковая рэдакцыя сумеснай заявы апазіцыі па ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і працэдуры вылучэння адзінага прэтэндэнта ад апазіцыі.

У кансультацыях удзельнічаюць прадстаўнікі кіраўніцва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Партыі БНФ, Руху "За свабоду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі, грамадскай кампаніі "Гавары праўду", партыі "Справядлівы свет" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме