18:30 04.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Усё больш берасцейцаў у пошуках працы

Берасцейцы выстройваюцца ў чэргі каля гарадскога цэнтра занятасці. Толькі за студзень ва ўстанову ў пошуках працы звярнулася больш за паўтысячы чалавек, большасць з іх атрымала статус беспрацоўных. Гэта на 30 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Актывіст кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што на такі ўзрост адначасова паўплываў шэраг фактараў:

- Ёсць пытанне, звязанае з працаўладкаваннем сёння людзей, якія прыехалі з Расеі. А таксама тых, што выйшлі з шэрых ценяў. Гэта выклікана падрыхтоўкай закона аб дармаедстве. Мае месца тут таксама шэраг іншых момантаў. Усё гэта сведчыць пра тое, што людзі на сённяшні дзень заклапочаны заробкам. Дзе і як можна легалізавацца не ў шкоду сабе. Канешне, найперш пайсці ў цэнтр занятасці насельніцтва і зарэгістравацца.

Афіцыйна кожны дзень у цэнтры занятасці на ўлік як беспрацоўныя становяцца каля трох дзясяткаў грамадзян. Каля сотні проста падыходзіць да стэнду з вакансіямі. Частка з іх шукае працу самастойна, а частка – прымае прапановы нелегальнай працы бліз цэнтра занятасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме